Студзеньскае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў
“Вясёлка дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.
Кавалеўскага, было прысвечана святу Ражства Хрыстова і калядкам. Бібліятэкары
падрыхтавалі сваім гасцям святочную праграму з шэрагам конкурсаў і розыгрышаў.
Маладыя людзі падчас іпрэзы шмат цікавага даведаліся аб беларускай Калядзе і
пазнаёміліся з каляднымі традыцыямі і абрадамі, актыўна і з задавальненнем удзельнічалі
ў жартоўнай каляднай варажбе, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны,
спявалі калядныя песні.