У рамках абласной акцыі “Чытаем разам”
супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі гучныя
чытанні “Чытаем творы “ваеннага” раманіста Івана Навуменкі”. Мерапрыемства
прысвяцілі тром адметным датам: 95-годдзю з дня нараджэння беларускага
пісьменніка Івана Навуменкі, 75-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам і
Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Разам з аўдыторыяй, навучэнцамі
сельскагаспадарчага ліцэя, творы беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца
Івана Якаўлевіча Навуменкі чыталі: выкладчыкі ліцэя, бібліятэкары чытальнай залы
і абанемента раённай бібліятэкі. Чыталі ўрыўкі з твораў І. Навуменкі, прысвечаных
тэме Вялікай Айчыннай вайны. Падчас чытанняў дзейнічала кніжная выстава “Іван
Навуменка: 95 гадоў з дня нараджэння”. У канцы
мерапрыемства прысутныя атрымалі буклет “Іван Навуменка. Беларускі
пісьменнік і літаратуразнавец”, які падрыхтавалі і выпусцілі супрацоўнікі
раённай бібліятэкі.