
Знагоды свята
прысвечанага Дню абаронцы Айчыны бібліятэкар расказала пра гісторыю свята, як
яго святкуюць у нашай краіне. Паказала майстар – клас, як сваімі рукамі зрабіць
прыгожую святочную паштоўку для таты.
Працэс вырабу ішоў весела, наведвальнікі аб’яднання
змаглі ўдосталь пагутарыць адзін з адным. А пасля заканчэння майстар-класа
кожны панёс з сабой прыгожую паштоўку, у якую ўклаў шмат сіл і цярпення.