21.02.2020г. Час гісторыі “Непераможная і легендарная”


Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя час гісторыі “Непераможная і легендарная”, падчас якога пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй стварэння і фарміравання беларускай арміі. Бібліятэкары расказалі аб армейскіх традыцыях і прадэмастравалі навучэнцам дзембельскі альбом 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Дзяцей зацікавілі армейскія фотаздымкі і мастацкае афармленне альбома. У завяршэнні мерапрыемства бібліятэкары павіншавалі ўдзельнікаў сустрэчы з надыходзячым святам – Днем абаронцаў Айчыны.