03.03.20г. Выстава-урок “Скажы наркотыкам – НЕ!”

Сёння ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” пройшоў выстава-урок “Скажы наркотыкам – НЕ!”, прымеркаваны да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Асноўная ўвага на ўроку была нададзена прафілактыцы ўжывання псіхаактыўных рэчываў, дадзены рэкамендацыі па супрацьстаянні ціску з боку. У другой частцы ўрока настаўнік фізічнай культуры і спорту Гладкі Вікенцій Браніслававіч расказаў пра вядомых спартсменаў, якія вядуць здаровы лад жыцця.
Ужо да канца ўрока ўдзельнікі валодалі інфармацыяй аб шкодзе, якая наносіцца шкоднымі звычкамі, як асобнаму чалавеку, так і грамадству ў цэлым, пераканаліся, што жыццё без шкодных звычак пераважней, даведаліся, як можна адмовіцца ад шкодных звычак, умелі прапанаваць магчымыя разумныя альтэрнатывы правядзення вольнага часу. На прыканцы ўрока наведвальнікі пазнаёміліся з інфармацыйнай паліцай “Здаровая Беларусь”.