03.03.2020г. Антынаркатычны ўрок “Прыхільнасці, якія згубляюць жыццё”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня барацьбы з наркаманіяй прайшоў антынаркатычны ўрок “Прыхільнасці, якія згубляюць жыццё”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з статыстычнымі звесткамі ў вобласці і раёне, расказала пра прафілактычныя меры. Дзеці засвоілі, наколькі важна кожнаму чалавеку, асабліва моладзі, беражліва ставіцца да свайго здароўя. Напрыканцы кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў буклет.