07.05.2020г. “Дзякуй вам, медыкі!!!”


Супрацоўнікі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага” далучыліся да акцыі ў падтрымку медыцынскіх работнікаў, мужнасцю якіх сёння ганарыцца ўвесь свет.
У мэтах прафілактыкі COVID-19 работнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі інфармацыйныя лістоўкі. Бібліятэкары падтрымалі медыкаў і арганізавалі на абанеменце кніжную выставу “Дзякуй вам, медыкі!!!”, на якой прадстаўлены кнігі , героямі якіх з’яўляюцца ўрачы. On-line выставка «Спасибо вам, медики!»