08.05.2020г. Выстава-прэзентацыя адной кнігі "Доўгія вёрсты вайны"


У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” была арганізавана выстава-прэзентацыя адной кнігі "Доўгія вёрсты вайны", прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі. У кнізе сабраны ўспаміны нашых суайчыннікаў пра Вялікую Айчынную вайну.  Гэта кніга аб вайне… а правільней – аб людзях, перажыўшых вайну… Цяжкае выпрабаванне выпала на долю нашых землякоў падчас нямецкай акупацыі. У кнізе расказваецца пра партызанаў і падпольшчыкаў, якія змагаліся ў нашай мясцовасці падчас вайны; пра юнакоў і дзяўчат, дзецяй, якіх вывезлі ў фашысцкую Германію; пра лёс жанчын, якія засталіся ўдовамі; пра лісты з фронту. У самой назве – закліканне да жывых і рэквіем загіну

лым і памерлым, якія здабылі гэты мір цаною шматлікіх ран і пакут, а многія – і цаной свайго жыцця…”