Бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла
мясцовых дзяцей на пляцоўку каля бібліятэкі, каб правесці забаўляльную гульню
“Ура! Весяліцца дзетвара!” Дзеці ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах: збіралі
пазлы, адгадвалі загадкі, дамалёўвалі карцінкі, разгадвалі рэбусы, слухалі
прыкметы пра лета. У канцы мерапрыемства дзеці пакінулі пажаданіі на асфальце і
атрымалі салодкія прызы.