14.08.2020г. "Лета ў банцы" восеньскія пасядзелкі

 

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі восеньскія вячоркі “Лета ў банцы”. На сустрэчы гучала ода гародніне. Удзельніцы прымалі актыўны ўдзел у гульнях, віктарынах і конкурсах “Што б гэта значыла”, “Шыварат – на выварат”, “Папялушка”, “Універсальная гаспадыня”, “Мастакі”, “Нацыянальныя блюда”. Кожны ўдзельнік падзяліўся сваім вопытам вырошчвання гародніны, распавядалі  аб вырошчванні вінаграду на сваіх участках, аб каштоўнай расліне - сунічным шпінаце, які лёгка можа вырасціць нават пачатковец агароднік. Гэта расліна, багатае вітамінамі і мінераламі дапамагае змагацца са старэннем арганізма. Абмяняліся рэцэптамі арыгінальных нарыхтовак на зіму.