У мэтах прафілактыкі алкагалізму сярод падлеткаў і прапаганды
здаровага ладу жыцця, для вучняў 7-9 класаў бібліятэкар філіяла «Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” правяла агляд-інфарміну “Спорту-ДА! Алкаголю-НЕ!”. Падрабязна распавяла пра ўплыў алкаголю
на арганізм дзяцей і падлеткаў, якія змены адбываюцца ў характары чалавека і аб
незваротных наступствах пашкоджання галаўнога мозгу чалавека. Вучні
падрыхтавалі і зачыталі ўрыўкі з твораў на тэму “Алкагалізм у літаратуры”. Інфармацыйная гадзіна спрыяла фарміраванню ў вучняў уяўлення аб тым, як
уплывае алкаголь на арганізм і на здароўе чалавека, садзейнічала адмоўнаму
стаўленню падлеткаў да ўжывання алкаголю, дапамагла дзецям разабрацца ў наступствах
алкагалізма для падрастаючага пакалення.