25.08.2020 г. Тэматычная выстава "Турыстычныя маршруты"


На пацягу месяца ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічае тэматычная выстава “Турыстычныя маршруты”, якая карыстаецца вялікай цікавасцю ў чытачоў. Выстава знаёміць наведвальнікаў з новымі выданнямі аб турыстычных маршрутах па рэгіёнах Беларусі і Гродзенскай вобласці і дзеліцца на раздзелы: “Экатурызм”: Белавежская пушча, Бярэзінскі запаведнік, рэкі, азеры, балоты і лясы нашай Радзімы. “Гарады і Гістарычныя мясціны Беларусі”: Гродна, Несвіж, Мірскі замак, Ліда, Слонім і іншыя.