29.08.2020г. Урок інфармацыйнай культуры "Перыядычныя выданні дзецям"

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла ўрок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні дзецям”  для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Дзеці даведаліся, што такое перыядычныя выданні, як яны трапляюць у бібліятэку, чаму карысна чытаць СМІ, як можна выкарыстоўваць інфармацыю перыядычных выданняў . Пасля заканчэння мерапрыемства дзеці засталіся ў бібліятэцы, каб прачытаць цікавыя газеты і часопісы.