01. 09. 2020г. Дзень беларускага аўтара "Слова кніжцы беларускай” (пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Клёпа”)"

1 верасня ў Дзень ведаў бібліятэкары філіала “Алекшыцкая сельская бібліятэка” правялі чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа” пад сімвалічнай назвай “Слова кніжцы беларускай”. Мерапрыемства было прыўрочана тром значным датам, якія адзначаюцца ў гэтым годзе: 75 год Вялікай Перамогі, Год малой радзімы і 90 год з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка У.Караткевіча.  Бібліліятэкары  павіншавалі дзяцей с Днём ведаў, пажадалі поспехаў у вучобе, нагадалі пра тое, што веды чэрпаюцца з кнігі, і для гэтага трэба часцей наведваць бібліятэку. Распавялі пра свята Дзень славянскай пісьменнасці, звярнулі ўвагу на юбілейныя даты, пасля чаго зачыталі ўслых тэматычныя вершы беларускіх паэтаў.