01.09.2020г. Кніжная выстава, літаратурная віктарына "Лета з добрай кнігай"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу ўсіх летніх канікул дзеці актыўна прымалі ўдзел у акцыі "Лета з кнігай". Акрамя праграмнай літаратуры, дзецям, якія наведалі бібліятэку, прапаноўваліся перыядычныя выданні, дасугавая і пазнавальная літаратура, з якой можна было пазнаёміцца на выставе «Лета з добрай кнігай». Юныя наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем прымалі ўдзел у абмеркаванні прачытанага, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

Дзеці маглі летам прыйсці ў бібліятэку не толькі для таго, каб пачытаць кнігу або паўдзельнічаць у бібліятэчным мерапрыемстве, але і самастойна пазаймацца сваёй любімай справай ці проста пагуляць.