Бібліятэкар філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы гульню –
віктарыну “Правілы бяспечных паводзін” (у рамках Адзінага Дня бяспекі). Дзеці
здзейснілі падарожжа па краіне бяспекі, паўтарылі правілы бяспечных паводзін на
вадзе, на прыродзе і дома. Засвоіць правілы бяспечных паводзін дапамагалі вершы
дзіцячых паэтаў, загадкі, віктарына, гульні “Дазваляецца – забараняецца”,
“Падкажы слоўца”, “Я згубіся”. Усе ўдзельнікі былі вельмі актыўныя і добра
засвоілі правілы бяспечных паводзін.