04.09.2020г. Прагляд відэаролікаў "Волшебная книга МЧС"


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбыўся прагляд відэаролікаў “Волшебная книга МЧС”, створаных для маленькіх гледачоў у мультыплікацыйнай форме. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у праглядзе і абмеркаванні сітуацый бяспечных паводзін дома і на вуліцы. Больш за ўсё наведвальнікам спадабаліся станоўчыя героі мультфільмаў, якія выклікалі пазітыўны настрой, што спрыяла засваенню карыснай інфармацыі.