05.09.2020г. Літаратурная экспедыцыя "Беларускія пісьменнікі дзецям"

 У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” была падрыхтавана літаратурная экспедыцыя “Беларускія пісьменнікі дзецям” (да Дня беларускага пісьменства). Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць юных чытачоў з кнігамі сучасных беларускіх дзіцячых пісьменнікаў: Уладзіміра Ягоўдзіка, Таццяны Дашкевіч, Анатоля Клышкі, Наталлі Бучынскай . Бібліятэкар зрабіла агляд адпаведнай літаратуры, прапанавала дзецям пачытаць цікавыя кнігі.