07.09-14.09.2020г. Кніжная паліца з бібліяграфічным аглядам літаратуры "Купрынскія матывы"


На працягу тыдня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была прадстаўлена кніжная паліца з бібліяграфічным аглядам літаратуры “Купрынскія матывы” да 150-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Купрына. Бібліятэкар асвяціла цікавыя звесткі з жыцця пісьменніка, аўтара такіх вядомых твораў, як “Паядынак”, “Гранатавы браслет”, “Алеся” і іншых. Наведвальнікі бібліятэкі вызначылі, што гэтыя творы актуальныя і  цяперашнім часам.