15.09.2020г. Гадзіна гісторыі «Любі свой край, паважай сваю гісторыю»

Бібліятэкары філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” правялі гадзіну гісторыі “Любі свой край, паважай сваю гісторыю”. У ходзе мерапрыемства дзеці пачулі шмат цікавага і пазнавальнага аб нашай вялікай і выдатнай краіне, а таксама, адгадалі мноства загадак, пералічылі дзяржаўныя сімвалы Беларусі, адказалі на пытанні віктарыны. Фотазонай і наглядным прыкладам беларускай сімволікі стаў маляўнічы флаг, зроблены з дароў восені рукамі бібліятэкараў.