У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка-агляд “Па
старонках перыёдыкі ”. На працягу дня
бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з разнастайнасцю жанраў і тэм, паступіўшых ў бібліятэку часопісаў, зрабіла
анонс апошніх нумароў “Гаспадыні”, “Всё для женщины”, “Звёзды и советы”, “Календарь
советов” “Сваты” і іншых. Кожны выказаў сваё суб'ектыўнае меркаванне аб
перавазе ў чытанні перыёдыкі, распавёў аб самым цікавым, прачытаным нядаўна.
