18.09.2020г. Гадзіна карыснай інфармацыі “Інтэрнэт без межаў” ( для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання ”ДИВО”)

Інтэрнэт – справа для маладых. Але і сталых людзей не менш цікавіць гэтая тэма. 18 верасня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была праведзена гадзіна карыснай інфармацыі “Інтэрнэт без межаў” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання ”ДИВО”. Галоўная каштоўнасць інтэрнэта – гэта магчымасць падтрамліваць зносіны на адлегласці, асабліва ,калі дзеці і ўнукі жывуць далёка. З жартамі і ў сур’ёз бібліятэкары правялі лікбез для ўдзельнікаў мерапрыемства.