
З 15 па 19
верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”
дзейнічала кніжная выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Агаты Крысці, пісьменніцы, якая шмат у чым вызначыла
выгляд сучаснага дэтэктыва. Наведвальнікі
змаглі пазнаёміцца з біяграфіяй і
творчасцю пісьменніцы. Разважалі аб тым, што ёй
удалося стварыць такія цудоўныя дэтэктыўныя гісторыі, якія і па сённяшні дзень
чытаюцца мільёнамі людзей ва ўсім свеце. Сусветная слава пісьменніцы
павярнулася экранізацыяй многіх яе твораў. Яна заслужана носіць тытул каралевы
дэтэктываў.
