У рамках рэалізацыі бібліятэчнай праграмы па экалагічным
выхаванні дзяцей і падлеткаў “Родную зямлю беражом і спазнаем”, у філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў
літаратурнага кружка “Знайка” прайшло падарожжа па старонкам Чырвонай
кнігі “Жалобная
кніга прыроды”.Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа
па старонках Чырвонай кнігі, у ходзе якога ім распавялі аб тым, што такое
Чырвоная кніга, чаму паўстала неабходнасць у яе стварэнні. Прысутныя даведаліся, якія жывёлы, птушкі і расліны маюць патрэбу ў апецы і абароне. Прынялі
актыўны ўдзел у пазнавальнай гутарцы, гульнях, адгадвалі загадкі аб прыродзе. А
на прыканцы сустрэчы Грышкевіч Кірыл і Дзямідзік Насця прачыталі верш “Природа – наш огромный дом”.



