26.09.2020г. Пазнавальная гадзіна "Мая маленькая Радзіма"

У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка”  прайшла пазнавальная гадзіна “Мая маленькая Радзіма”. Мэтай мерапрыемства  ставілася паглыбіць веды вучняў аб населеным пункце, у якім яны нарадзіліся і жывуць, прывіць любоў да роднага краю, да роднай зямлі, выхоўваць пачуццё гордасці за сваю Радзіму.