01.10.2020г. Віншавальная вечарына «Богатство ваших лет»

У філіяле «Кватарская інтэграванная сельская бібліятэка» прайшла віншавальная вечарына «Богатство ваших лет», прысвечаная Дню сталых людзей. Для прысутных гучалі віншаванні. Усе прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, віктарыне, успаміналі песні сваёй маладосці. Таксама прысутныя мелі магчымасць пазнаеміцца з выставай работ з папье-маше мясцовай масцярыцы  Карач Веры Васільеўны.