03.10.2020г. Экагадзіна “Жылі-былі рыбы, птушкі, жывёлы”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экагадзіна “Жылі-былі рыбы, птушкі, жывёлы”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з дзіўным, яркім, разнастайным светам жывёл і птушак. З задавальненнем выконвалі заданні розных конкурсаў “Дзікія-хатнія”, “Бацькі і іх дзеці”, “Ці ведаеш ты жывёл?”, “Пантаміма”, “Малюнак з запалак”, адказвалі на пытанні віктарыны, распавядалі пра сваіх хатніх жывел, разам абмяркоўвалі, для чаго быў створаны Дзень аховы жывёл. А на прыканцы мерапрыемства выказалі жаданне ўзяць кнігі серыі “Белорусская детская энциклопедия” і “Самая первая энциклопедия” каб пашырыць свае веды.