30.09.2020г. Кніжная выстава "Беларускі асветнік Францыск Скарына"

У філіяле “Паграічная сельская бібліятэка”  на працягу месяца дзейнічала кніжная выстава “Беларускі асветнік Францыск Скарына”, прысвечаная  530-годдзю з дня нараджэння самага яркага і найбольш вядомага дзеяча беларускай культуры. Бібліятэкары правялі тэматычны агляд літаратуры, пазнаёмілі чытачоў з біяграфіяй і некаторымі асноўнымі падзеямі яго жыцця.