30.09.2020г. Кніжная выстава “Чыстае імя маёй Радзімы – Беларусь”

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага прапануе ўвазе наведвальнікаў кніжную выставу “Чыстае імя маёй Радзімы – Беларусь”, якая прымеркавана да Года роднай зямлі.

Першы раздзел выставы “Шляхамі роднай Беларусі” прадстаўляе выданні па гісторыі Беларусі: ад старажытных часоў да сучаснасці. У другім раздзеле “Людзі зямлі беларускай” змешчаны кнігі аб славутых беларусах. Выданні Алеся Марціновіча “Хто мы, адкуль мы…”, “Лесы ў гісторыі” аб выдатных людзях нашага краю, аб палітычных дзеячах Беларусі савецкага перыяду “Ад Мяснікова да Малафеева” Э.Г. Іофе і інш. Раздзел “Скарбы нашай прыроды” знаёміць з унікальнымі выданнямі аб прыродзе Беларусі: “Белавежская пуща” У.У. Семакова, энцыклапедычнымі выданнямі “Блакітны скарб Беларусі”, “Природа Беларуси”, “Святые родники Белой Руси” і г.д. Чацверты раздзел выставы прысвечаны этнаграфічнай спадчыне Беларусі і прадстаўляе выданні: “Сімволіка беларускай народнай культуры” Янкі Крука, “Этнаграфічная спадчына” і “Злотніцтва Беларусі. ХІІ – ХХ ст.” В.С. Цітова, “Дойлідства Беларусі”  А.І. Лакоткі, “Святы і абрады беларусаў” Васіля Ліцьвінкі, “Сучаснае народнае мастацтва Беларусі” Я.М. Сахуты. На выставе таксама прадстаўлены найноўшыя выданні аб сучасным становішчы краіны і яе дасягненнях.