03.12.2020г. Акцыя "Эстафета дабрыні"

Міжнародны дзень інвалідаў - гэта добрая нагода ўдзяліць увагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а побач жывуць неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца па дапамогу і падтрымку. Бібліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" разам са сваімі юнымі чытачамі далучыліся да акцыі "Эстафета дабрыні". 



Яны наведалі людзей з абмежаванымі магчымасцямі на даму. Дзеці падарылі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, спявалі песні, расказвалі вершы, падарылі салодкі пачастунак.