03.12.2020г. Эстафета дабрыні “ Пусть наша доброта согреет ваши души”

3 снежня традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта не свята, а сваеасаблівы знак бяды, які напамінае грамадству аб існаванні побач людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Ён нагадвае нам пра тое, што грамадства абавязана клапаціцца пра тых, хто слабы, хворы і нямоглы, мае патрэбу ў садзейнічанні і падтрымцы. У гэты дзень у філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла эстафета дабрыні “ Пусть наша доброта согреет ваши души”. Бібліятэкар наведала дом – інтэрнат для сталых людзей і інвалідаў і перадала дырэктару Таісе Пузевіч на абмен літаратуру пастаяльцам інтэрната з пажаданнямі здароўя і доўгіх гадоў жыцця.


 Разам са старастай вёскі Наталляй Калеснік, па паручэнню старшыні Алекшыцкага сельскага Савета Віталія Галавача, наведалі адзінока пражываючую жанчыну-інваліда дзяцінства Веру Яўхута і уручылі ёй прадуктовы набор і перыядычныя выданні. А таксама у гэты дзень быў абслужаны на даму інвалід 2-ой групы Анатоль Нерад, актыўны чытач бібліятэкі. Мікалай Хмара – інвалід, які сам наведвае бібліятэку, любіць чытаць дэтэктывы, любоўныя раманы, цікавіцца гістарычнай літаратурай таксама прыйшоў у гэты дзень у бібліятэку, каб абмяняць прачытаную літаратуру.