У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча з настаяцелям храма пратаірэем Сяргеем Шэлестам “Грязь на устах – грязь в душе”. Прысутныя пазнаёміліся з выставай-праглядам навінак Беларускага экзархата “Любить ближнего”, на якой былі прадстаўлены кнігі архімандрыта Амвросія (Юрасава), святара Рускай праваслаўнай царквы, прапаведніка і пісьменніка, духоўніка праваслаўнага таварыства «Раданеж», а таксама заснавальніка і духоўнага кіраўніка Ввядзенскага жаночага манастыра ў Іванаве.