Канстытуцыя – галоўны закон любой краіны,
які рэгулюе ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы, з’яўляецца фундаментам для
развіцця яе прававой сістэмы.Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі
Рэспублікі Беларусь. Да гэтага дня ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай
бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстава, на якой прадстаўлены выданні афіцыйнага характару аб
сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, альбомы, якія адлюстроўвалі
культурна-гістарычную спадчыну, народную сімволіку нашай краіны.