17.03.2021г. Урок інфармацыйнай культуры “Падарожжа ў краіну каталогаў”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў  урок інфармацыйнай культуры “Падарожжа ў краіну каталогаў”. Адбылося знаёмства з кніжным фондам праз алфавітны каталог, наведвальнікі знаходзілі патрэбную літаратуру па фаміліі аўтара і назве кнігі. Спаборнічалі на хуткасць адшуквання патрэбнай карткі. На прыканцы ўрока пазнаёміліся з электронным каталогам “Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага”.