20.03.2021г. Вечар-рэквіем "Пазабыць такое немагчыма, таму што забыць нельга"

Вечар-рэквіем "Пазабыць такое немагчыма, таму што забыць нельга" прайшоў у філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка". Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам мерапрыемства пра вялікую трагедыю Хатыні, якая на вякі захоўваецца ў народнай памяці і ў сэрцах кожнага новага пакалення аддаецца не меншым болем, чым у сэрцах тых, хто быў сведкам страшных падзей.