22.03.2021г. Гучныя чытанні “Слухайце – Хатынь!...”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Слухайце – Хатынь!...”. Наведвальнікі даведаліся як 78 гадоў таму назад была спалена разам з жыхарамі вёскі Хатынь, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Трагічны лёс Хатыні”. Удзельнікі чыталі вершы Анатоля Астрэйкі, Аркадзя Куляшова, Генадзя Кляўко, Паўлюка Пранузы, прысвечаныя трагічнаму лёсу Хатыні.