26.03.2021г. Акцыя «Выключы святло на час"

На  працягу дня у філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка»  праходзіла акцыя «Выключы святло на час", якая была прымеркавана да штогадовай Міжнароднай акцыі «Час Зямлі». Яна прайшла пад дэвізам: «Адпачні сам - дай адпачыць прыродзе!». У бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава "Захаваем планету для нашчадкаў ». Усім чытачам у гэты дзень бібліятэкар ўручыла інфармацыйныя паштоўкі.