Бібліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для жыхароў аг.Пархімаўцы акцыю "Час Зямлі". Падчас акцыі бібліятэкар яшчэ раз напомніла, што 27 сакавіка з 20.30 да 21.30 варта адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы і зрабіць першы крок да беражнага стаўлення да прыродных рэсурсаў.