Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі на абанеменце раённай
бібліятэкі аформлена інфармацыйная выстава "2 красавіка - Дзень яднання
народаў Беларусі і Расіі“. Бібліятэкар інфарміравала чытачоў аб этапах развіцця міждзяржаўных адносін
дзвюх шматнацыянальных дзяржаў, аб культурных традыцыях, якія заўсёды спрыялі
развіццю сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй. Прысутныя
пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе.