31.03.2021г. Краязнаўчая гульня-падарожжа “Маленькім беларусам пра любую Беларусь”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гульня - падарожжа “Маленькім беларусам пра любую Беларусь”.  Разам з чароўнай Феяй дзеці адправіліся у краязнаўчае падарожжа па Беларусі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадвалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Бераставіцу. З расказа бібліятэкара прысутныя даведаліся хто такія: Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Янка Купала і Якуб Колас.

Пабывалі на завочнай экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, на заводзе БЕЛАЗ. Адправіліся ў Белавежскую пушчу, дзе пазнаёміліся з яё жыхарамі і гаспадаром пушчы – магутным волатам зубрам. Пазнаёміліся з кніжкамі, у якіх расказваецца пра нашу Беларусь, яе традыцыі і звычаі, адведалі прысмакі беларускай кухні. Дзеці вельмі стараліся , расказвалі ўсё што ведалі пра сваю Радзіму, ім вельмі хацелася, каб чароўная Фея выбрала менавіта яе – нашу любую Беларусь. І яна згадзілася на бліжэйшыя сто гадоў ахоўваць нашу краіну, калі мы ўсе разам будзем ёй у гэтым дапамагаць. Падчас мерапрыемства бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на кніжную выставу, прысвечаную Году народнага адзінства “ Адзінства народа – мір і згода”, на якая складалася з наступных раздзелаў: “Гонар і талент твой Гродна”, “Зямля бераставіцкая, бацькоўскі дом”, “Турыстычнымі маршрутамі Гродзенскай вобласці”.