Да Сусветнага дня Зямлі ў раённай бібліятэцы наладжана
выстава кніг экалагічнай тэматыкі пад назвай “Беражыце Зямлю!”. Кнігі раскрываюць разнастайнасць прыродных
рэсурсаў планеты, глабальныя экалагічныя праблемы і шляхі іх рашэння.
Бібліятэкары інфарміравалі чытачоў аб гісторыі дня Зямлі, значэнні, сімволіцы,
мерапрыемствах. Паведамілі чытачам, што мэтай яго з’яўляецца заклік да людзей
усяго свету аб’яднацца для захавання агульнага дома – планеты Зямля.