20 красавіка на абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.
Кавалеўскага адкрыта кніжная выстава навінак літаратуры, якая прысвечана
міжнародным сувязям Беларусі і Кітая. На выставе “Беларусь і Кітай: крокі
ўзаемнасці” прадстаўлена звыш 70-ці асобнікаў кніг, зборнікаў і часопісаў,
перададзеных з Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дадзеная літаратура паступіла ў фонды
Бераставіцкай раённай біблліятэкі дзякуючы дабрачыннай акцыі “Кітай становіцца
бліжэй да бераставічанаў”. Бібліятэкары знаёмяць чытачоў з кітайскай гісторыяй,
навукай, культурай, філасофіяй і сучаснымі дасягненнямі Кітая ў галіне прамысловасці,
будаўніцтва і навукова-тэхнічнага прагрэса.Цікавасць у чытачоў вызвалі кнігі
пра кітайскую каліграфію, пра сады і паркі Кітая, Пекінская опера, часопіс
“Кітай” і іншае. Таксама маюцца і электронныя кнігі з лічбавымі носьбітамі
інфармацыі.