26 красавіка 2021 года
споўнілася 35 гадоў з часу аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да гэтай трагічнай даты
ў раённай бібліятэцы аформлена выстава-рэквіем, на якой прадстаўлены кнігі і
матэрыялы перыядычнага друку, прысвечаныя падзеям тых дзён і людзям, якія
ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі. Есць тут і палічка з творамі
мастацкай літаратуры беларускіх пісьменнікаў, якія закранулі тэму Чанобыля ў
сваёй творчасці. Бібліятэкары падрыхтавалі электронную прэзентацыю “Трагедия нахолсте”, якую можна паглядзець на сайце бібліятэкі і пазнаёміцца з імёнамі
мастакоў Беларусі, Украіны і Расіі, якія звярнуліся да гэтай трагічнай тэмы і
адлюстравалі яе ў сваіх палотнах.