Да Дня ўступлення Беларусі ў Арганізацыю
Аб’яднаных нацый (30.04.1945 г.) супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі для
вучняў старшых класаў гістарычную бліц-інфармацыю “Беларусь і ААН”. Бібліятэкар
пазнаёміла дзяцей з гісторыяй утварэння ААН і аб членстве Беларусі ў
спецыялізаваных установах ААН, а таксама прадставіла прысутным выданні,
змешчаныя на кніжнай выставе.