04-08.05.2021г. Кніжная выстава “Пісьменнікі аб вайне”

Да 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Пісьменнікі аб вайне”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, распавядалі пра беззапаветны гераізм, пра подзвігі нашых людзей ў імя Радзімы і дзеля абароны ўсяго таго, што нам дорага і свята. Мастацкія творы пра вайну захоўваюць думкі і пачуцці тых, хто змагаўся за мірнае жыццё людзей.