Напярэдадні Дня Перамогі ў філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшла патрыятычная
гадзіна “Доўгія вёрсты вайны”. Бібліятэкар распавяла навучэнцам пра доўгі
шлях савецкага народа да Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 1418 дзён
пакутлівых пакут, масавага гераізму на фронце і ў тыле, бяспрыкладнага подзвігу,
як на барацьбу з фашызмам разам з дарослымі падняліся звычайныя школьнікі, якія
сталі падпольшчыкамі і партызанамі. У ходзе мерапрыемства гучалі вершы Пятруся
Броўкі, Міхася Клімковіча, Булата
Акуджавы, Пятра Глебкі, Пімена Панчанкі і інш. Наведвальнікам былі прапанаваныя
відэафрагменты аб бітвах ў ВАВ. Вялікі інтарэс выклікала кніжная выстава твораў
аб вайне. Бібліятэкар распавяла пра творчасць пісьменнікаў-франтавікоў, якія
ўзнавілі подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне праз мастацкія творы.
Пісьменнікі-франтавікі праз свае творы з'явіліся магутнай зброяй у барацьбе з фашызмам. Вайна прайшла
праз кожную сям'ю і таму мы павінны памятаць аб загінуўшых абаронцах нашай Радзімы.