Напярэдадні Дня Перамогі ў Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень інфармацыі “Подзвігу народа жыць
у вяках”. Для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя бібліятэкары правялі
прэм’еру кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі з элементамі інсталяцыі “Вечны агонь
памяці”, прысвечаную Дню Перамогі. Дзяцей зацікавілі кніжныя ілюстраваныя
выданні аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама набор армейскай пасуды і каска,
якія былі прадстаўлены на выставе-інсталяцыі. Гістарычны экскурс “Подзвіг і
адзінства беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” акунуў прысутных у
падзеі суровых ваенных гадоў на тэрыторыі Беларусі.
Прадоўжыла
Дзень інфармацыі акцыя “Чытаем разам вершы пра вайну”, падчас якой дзеці чыталі
вершы і ўрыўкі з твораў пра вялікую Айчынную вайну.
У
завяршэнне Дня інфармацыі навучэнцы падтрымалі абласную бібліятэчную акцыю “Мы
- гэта памяць” і ўшанавалі памяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
Бераставіччыны.