18.05.2021г. Кніжная выстава і тэматычны агляд літаратуры “Музеі Беларусі”

Міжнародны дзень музеяў - прафесійнае свята работнікаў музеяў свету, якое паводле рашэння ХІІ Генеральнай асамблеі Міжнароднага савета музеяў адзначаецца з 1977 г. штогод 18 мая і прысвечана пэўнай тэме (з 1992 г.), якая вызначаецца Кансультацыйным камітэтам савета.Тэма Міжнароднага дня 2021 – “Будучыня музеяў: адрадзіць і пераасэнсаваць” – заклікае да матывацыі стварэння новых метадаў узаемадзеяння устаноў культуры з грамадствам. Міжнародны дзень музеяў адзначаюць у больш як 150 краінах. Ужо некалькі гадоў акрамя Міжнароднага дня музеяў праходзіць яшчэ адно свята — Ноч музеяў. Гэта свята – падзея, якая аб’ядноўвае музеі і дазваляе прыблізіць мастацтва да гледачоў. У гэтым годзе Ноч пройдзе 22-23 мая. Аб гэтым бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі расказала наведвальнікам падчас тэматычнай гутаркі і біблія-агляда “Музеі Беларусі”. Супрацоўнік бібліятэкі прадставіла ілюстраваныя выданні, змешчаныя на аднайменнай выставе і прысвечаныя Дзяржаўным музеям, народным музеям устаноў адукацыі і рэгіянальным і гарадскім гісторыка-краязнаўчым музеям Беларусі.