Сусветны дзень навакольнага
асяроддзя лічыцца адным з самых важных падзей экалагічнага календара. Ён штогод
адзначаецца 5 чэрвеня ў больш чым 100 краінах свету. 15 снежня 1972 года
Генеральная Асамблея абвясціла 5 чэрвеня Сусветным днём навакольнага асяроддзя,
мэта правядзення якога- паглыбленне ўсведамлення грамадскасцю неабходнасці
захоўваць і паляпшаць навакольнае асяроддзе. У чытальнай зале Бераставіцкай
раённай бібліятэкі наведвальнікам былі прапанаваны кнігі, якія змяшчаюць не
толькі інфармацыю аб праблемах навакольнага асяроддзя, але і пра цікавы свет
беларускіх раслін і жывёл.