З 6 чэрвеня на абанеменце раённай бібліятэкі
пачала працаваць выстава “Асветніца і заступніца зямлі белрускай”, прысвечаная да
920-годдзя з дня нараджэння святой Еўфрасінні Полацкай. На выставе шырока прадстаўлены
шэраг гістарычных і літаратуразнаўчых матэрыялаў: кнігі А.Аляшкевіча “Крыж
княжны Прадславы”, У. Арлова “Асветніца з роду Усяслава”, А. Марціновіча
“Святая Еўфрасіння”, В. Чаропкі “Імя ў летапісе”, У. Бутрамеева “Вялікія і
славутыя людзі беларускай зямлі”, А. Мяснікова “ Сто асоб беларускай гісторыі”,
Л. Гарошкі“ Святая Еўфрасіння” і інш. Частка выставы прысвечана адлюстраванню
вобраза Е. Полацкай у мастацкай літаратуры: раман В. Коўтун “Пакліканыя”,
аповесць В. Іпатавай “Прадслава”, вершы Л. Геніюш, Н. Гальпяровіча, Л. Дранько
– Майсюка, В. Зуёнка, Р. Барадуліна, В. Шніпа . Бібліятэкар правяла
гісторыка-біяграфічны экскурс па жыцці і дзейнасці славутай палачанкі, святой
патронкі Беларусі.